Тэма: "Назоўнік"
1. Значэнне многіх фразеалагізмаў выяўляецца толькі ў спалучэнні са строга акрэсленымі словамі. Фразеалагізм "душа ў душу" адзначае жыць дружна, у згодзе, уступае ў сувязь з дзеясловамі жыць, пражываць. Таму нельга гаварыць "Мы з табою будзем сябраваць душа ў душу"
2. Ці з'яўляюцца зборнымі назоўнікі народ, статак, зграя?
Гэтыя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў. якія можна палічыць: - народы, статак - статкі, зграя - зграі. Таму яны не з'яўляюцца зборнымі.
3. Выпішыце зборныя назоўнікі. Складзіце з імі словазлучэнні.
Кусты, сум, лістота, хваля, барацьба, малацьба, станцыя, ртуць, радня, алешнік, бруссе, блакіт, помста, арэлі, садавіна, каханне, каменне, сяржант, гуслі, паркаль.
4. Рэчыўныя назоўнікі.
Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы рэчываў, якія можна падзяліць на часткі.
Увага! Частка мае аксаблівасці цэлага: малако, хлеб, золата, цэмент, шоўк, аспірын.
Асноўная прымета рэчыўных назоўнікаў - ўжыванне ў форме адзіночнага ліку. Аднак некаторыя назоўнікі маюць толькі форму множнага ліку (дрожджы, духі, апілкі).
5. Чаму так называюць склоны?
Паняцце склон (рускае падеж) прыйшло, відаць, з практыкі ігракоў у косці. У іх мове яно абазначала падзенні кінутай уверх косці пад тым ці іншым вуглом. Такім чынам, скланенне -- гэта падзенне слова, змяненне канчаткаў у слове. Назоўны -- гэта пачатковы склон, прамы -- у адрозненне ад астатніх, якія падалі не прама, а пад вуглом (так званыя ўскосныя склоны). Родны склон атрымаў сваю назву таму, што ён можа абазначаць родавую прыналежнасць, паходжанне (сын настаўніка, падарунак бацькі). Давальны склон называецца так па сваёй сувязі з дзеясловам даць (каму -- маці, сястры, брату). Назва вінавальнага склона паходзіць ад лацінскагаг causa -- віна, прычына. Творны названы паводле аданаго са сваіх значэнняў, якое паказвае, з дапамогай чаго адбываецца дзеянне: пісаць алоўкам, дабірацца аўтобусам. Месны склон атрымаў сваю назву з той прычыны, што ён можа абазначаць месца: у полі, у лесе, на стале, на паляне.
6. Запішыце назоўнікі з тэксту ў форме роднага склону множнага ліку.
Форма грошаў адпавядае літаратурнай норме толькі ў тых выпадках, калі яна з'яўляецца формай роднага склону множнага ліку ад назоўніка грош у значэнні "даўнейшая медная двухкапеечная манета, пазней паўкапеечная" (Г.Арашонкава).

Комментариев нет:
Отправить комментарий