Тэма "Назоўнік"
1. Прачытайце смяшынку. Знайдзіце ў тэксце зборны назоўнік. Якія назоўнікі з тэксту называюць асоб? Як называюцца такія назоўнікі?
Хто нарабіў смецця?
Маці прагульваецца з Косцікам. Дворнік мяце вуліцу. Хлопчык глядзеў на дворніка і кажа: "А чаму дзядзя нарабіў столькі смецця?" (А.Хітрун)2.
Тэма "Лічэбнік"
1. Прачытайце. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца
выдзеленыя словы. Утварыце парадкавыя лічэбнікі ад слоў пяць, дваццаць,
трыццаць адзін, сто тысяч.
На ўроку фізікі настаўнік спытаў вучня:
-Колькі
законаў адкрыў Архімед?
-Сем,
- адразу адказаў той.
-Калі
ласка, пералічы іх.
-Першы, другі, трэці … (Паводле
“Вясёлкі”)
2. Адгадайце загадку. Спалучыце лічэбнікі два, тры, чатыры з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду. Пашырце словазлучэнні прыметнікамі.
2. Адгадайце загадку. Спалучыце лічэбнікі два, тры, чатыры з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду. Пашырце словазлучэнні прыметнікамі.
Апанас каля канавы
У дзве рукі касіў атаву.
Падышлі Цімох і дог –
Колькі стала рук на трох?
Тэма "Дзеяслоў"
1. Прачытайце смяшынку У.Мацвеева "Спражэнне дзеяслова". Назавіце рознаспрагальны дзеяслоў. Якіх формаў гэтага дзеяслова не хапае ў тэксце? Запішыце іх. Растлумачце, чаму дзеяслоў называецца рознаспрагальным?
Алена вельмі павольна, ледзь прамаўляючы словы, спрагае дзеяслоў ісці:
-- Я іду, ты ідзеш, ён ідзе...
-- Хутчэй, -- робіць заўвагу настаўніца.
-- Я бугу, ты бяжыш, ён бяжыць...
2. Прачытайце тэкст "Бяскрылыя каровы". Чаму хлопчык не зразумеў бабулі? Вызначце, у якой форме ўжыты дзеясловы. Ці можна вызначыць час у дзеяслова дапамагчы? А асобу, лік? Да якога ладу адносіцца гэты дзеяслоў?
Статак вяртаецца з поля. Бабуля Уладзя просіць Мікітку:
-- Дапамажы, унучак, пераняць кароў, каб у жыца не паляцелі.
Глянуў Мікіта здзіўлена:
-- Бабуля, а як жа яны паляцяць? У іх жа крылаў няма! (М.Чарняўскі).
3. Прачытайце . Адгадайце загадку М. Пазнякова. Знайдзіце ў тэксце дзеясловы. Вызначце іх трыванне і час. Пры дапамозе якіх сродкаў утварыліся дзеясловы закончанага трывання? Ці могуць дзеясловы закончанага трывання ўжывацца ў форме цяперашняга часу?
Не спіць удзень,
Працуе уночы.
То свішча моцна,
То шапоча.
Адчыніць фортку,
Хмары згоніць,
Улетку
Водарам спалоніць.
4. Прачытайце скорагаворку. Знайдзіце ў тэксце зваротныя дзеясловы. Вызначце постфіксы, пры дапамозе якіх яны ўтварыліся. Выпішыце пераходныя дзеясловы. Назавіце аднакаранёвыя словы, абазначце карані.
Зубраня зубрыла.
Зубр --
Разглядаў на ўзлеску зруб.
Хвалявалася зубрыца:
-- Зубрык можа зазубрыцца!
З лесу ж чуўся
Рык зубрыны:
-- Мы зубры,
А не зубрылы. (М.Сівец).
5. Прачытайце лічылку. Назавіце дзеясловы будучага часу. Вызначце асобу і лік.
Яблык нёс
Дахаты вожык
І знайшоў на сцежцы ножык.
Ён хутчэй падняў знаходку,
Ім нарэжу крышанёў
Цэлых восем кашалёў.
На зіму іх насушу,
Вас у госці запрашу --
Навару кампоту кладзь.
Дзе жыву --
Табе шукаць! (М.Чарняўскі)
Для даведкі: крышан -- адрэзаны плоскі кусок чаго-небудзь ядомага (у тэксце яблыка).
Растлумачце значэнні слоў кашэль і кладзь. Прывядзіце прыклады назваў посуду і хатняга ўжытку. Для чаго яны выкарыстоўваюцца?

Комментариев нет:
Отправить комментарий