Рыхтуемся да алімпіяды


Рыхтуемся да алімпіяды

Алімпіяда па беларускай мове

Конкурс па беларускай мове "Буслік" - праверце свае веды роднай мовы!!!

Займальны матэрыял па тэме "Беларускі каляндар

"Віктарына "Выдатныя дзеячы Беларусі

"Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры 9 клас

Трэніровачныя заданні да алімпіяды 5 клас

Алімпіядныя заданні. 5 клас

Трэніровачныя заданні да алімпіяды 6 клас

Алімпіядныя заданні. 6 клас

Трэніровачныя заданні з сайта "Матчына мова" 


Правапіс не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы

 Ад "МОВЫ НАНОВА"



Тэма "ПрыметТЭнік"Тэма "Прыметнік"

Тэма "Назоўнік"
1.АДУШАЎЛЕНЫЯ І НЕАДУШАЎЛЕНЫЯ  НАЗОЎНІКІ 
 http://LearningApps.org/view694052

2. КАНКРЭТНЫЯ  І АБСТРАКТНЫЯ НАЗОЎНІКІ 
Да канкрэтных адносяцца назоўнікі, якія называюць прадметы, што можна палічыць. Большасць канкрэтных назоўнікаў, за выключэннем уласных (Нарач, Баранавічы) і некаторыя агульныя (абцугі, сані), маюць формы адзіночнага і множнага ліку.
Абстрактныя, зборныя і рэчыўныя назоўнікі супрацьпастаўляюцца канкрэтным. Гэтыя групы назоўнікаў абазначаюць прадметы, якія немагчыма палічыць, таму ў асноўным ужываюцца толькі ў адзіночным ліку.

3ЗБОРНЫЯ НАЗОЎНІКІ
 Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць як цэлае і не маюць формы множнага ліку.
Заданне: ці з'яўляюцца зборнымі назоўнікі лісты, лісце, каласы, грыбы, насенне, калоссе,  вучнёўства?
Даведка: зборнымі з'яўляюцца словы лісце, насенне, калоссе, вучнёўства
Тэма "Прыметнік"
 1. Запоўніце табліцу неабходнымі формамі прыметнікаў. Раскажыце, як утвараюцца формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў

Формы
Ступені параўнання

Вышэйшая
Найвышэйшая
простая
моцны + -ейш-
дарагі  + -эйш-
але: добры
дрэнны
най + мацнейшы
най + даражэйшы
най + лепшы
най + горшы
састаўная
больш (болей) + моцны
менш (меней) + дарагі
менш (меней) + важны
самы  + моцны
найбольш + дарагі
найменш + важны

2. Кароткая форма якасных прыметнікаў у сучаснай беларускай мове ўжываецца вельмі рэдка. Яе можна сустрэць у паэтычных творах, у прыказках і прымаўках. Кароткія прыметнікі змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца. У сказе кароткія формы якасных прыметнікаў выступаюць толькі ў ролі выказніка.
3. Прачытайце прыказкі. Знайдзіце ў іх поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Вызначце, якімі членамі сказа яны з'яўляюцца. Праілюструйце прыметнікамі матэрыял табліцы. Прывядзіце прыклады.
1. Сам бог рад, калі ў сям'і лад. 2. Хата гасцямі багата. 3. Сам харош, а розуму ні на грош. 4. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. 5. Не вялік мураш, ды горы варочае. 6. На чужой старонцы рад сваёй варонцы. 7. Чым багата, тым і рада. 8. Не так дораг абед, як дарагі прывет.

формы
Змяняюцца
Маюць канчаткі
адзіночны лік
множны лік
род
лік
склон
ж.р.
м.р.
н.р.
поўная
+ у адз. л
+
+
-ы, -і
вольны палёт, ранні спеў
-ая, -яя
мілая матуля, розняя вясна
-ае, -ое, -яе
шырокае палатно, залатое збожжа, вясенняе лісце
-ыя, --ія
дзявочыя косы, раннія маразы
кароткая
 + у адз. лі
 +
толькі ў Н.скл. 
 народ волен
 -а 
песня чутна
 -а, -о
усё мілагучна,
дно відно
 -ы, -і
думкі шчыры, словы дарагі
3. Прыналежныя прыметнікі ў назоўным склоне маюць кароткую форму: прыметнікі мужчынскага роду -- нулявы канчатак (Алесеў сябар, настаўнікаў план, сябраў мапед), жаночага роду -- канчатак -а (сестрына хустка, дзядулева энцыклапедыя, Петрусёва хата), ніякага -о або -а (буслава гняздо, даччыно пано, Алесева поле)
Гульня "Бюро знаходак". Карыстаючыся табліцай, утварыце прыналежныя прыметнікі і дапамажыце вызначыць, каму належаць згубленыя рэчы: шапка, пенал, вуда, акуляры, люстэрка, завушніцы, пяро, лато. Утвораныя словазлучэнні запішыце ў табліцу
Утваральная аснова
Словаўтваральны суфікс
Прыналежныя прыметнікі
Назоўнікі мужчынскага роду
дзед
Алесь
рыбак
Кастусь


-аў- (-ав-),
-еў- (-ев-),
-оў- (-ов-),
-ёў- (-ёв-),

Назоўнікі жаночага роду
бабуля
Марыля
зязюлька к:ч
Васілінка к:ч

-ін-
-ін-
-ын-
-ын-

Ад выдзеленых назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі. З утворанымі словазлучэннямі запішыце некалькі сказаў.
Гняздо ластаўкі, смех Алесі, запасы вавёркі, лапаць Мікіты, крык кнігаўкі, хата Лявоніхі, дупло куніцы, апярэнне зязюлькі, паліто Насці, мары Гілевіча, стук дзятла, апавяданні Бядулі, крокі Янкі, рэкорд Антося.


Тэма "Лічэбнік"
1.Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак. Вызначце ролю лічэбніка ў тэксце. Выпішыце лічэбнікі, размеркаваўшы іх па групах у залежнасці ад разраду паводле значэння
         Паміж Мінскам і Токіа – болей як восем кіламетраў.  Японія знаходіцца на астравах. Іх некалькі тысяч, але толькі каля трохсот з іх маюць плошчу большую за адзін квадратны кіламетр. Вялікіх усяго чатыры – Хакайда, Хансю, Сікоку і Кюсю.
      Агульная плошча астравоў – трыста семдзесят восем тысяч квадратных кіламетраў. Дзевяць дзясятых краіны займаюць горы, таму заселеная толькі адна дзясятая яе частка. На ёй жыве прыкладна сто дваццаць пяць мільёнаў чалавек. Японскі архіпелаг расцягнуўся на тры з паловаю тысячы кіламетраў з поўначы на поўдзень. Таму, напрыклад, сёння можна пакатацца на лыжах на Хайкада, а заўтра паляжаць на гарачым пяску вострава Акінава. (Паводле “Бярозкі”).

2.Прачытайце тэкст. Выпішыце лічэбнікі. Ахарактарызуйце іх паводле будовы (простыя, складаныя, састаўныя)
     Самая старажытная літара О засталася нязменнай. У такім самым выглядзе яна была прынята ў фінікійскім алфавіце (каля тысячы трохсот гадоў да н.э.).
       Самы доўгі алфавіт (семдзясят дзве літары)  мае кхмерская мова. Гэта мова жыхароў Лаоса і Кампучыі.
           Самы кароткі алфавіт утрымлівае адзінаццать літар (папуаскія мовы).
    Самая вялікая колькасць галосных (пяцьдзясят пяць) налічваецца ў мове саданг (Цэнтральны В’етнам).
         Найменшая колькасць галосных (дзве) у абхазскай мове (каўказкія мовы).
         Назавіце прыметнікі ў найвышэйшай ступені параўнання.

3.Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца аднакаранёвыя словы. Чым адрозніваюцца лічэбнікі ад назоўнікаў, якія абазначаюць лік? З двума лічэбнікамі складзіце сказы
         Чацвёрты, чатыры, чацвярціна, чацвярцінка, чатырма, учацвярых, чвэрць, чатырыста, чацвёрка, адна чацвёртая; сямнаццаць, сёмы, сямёрка, сем, сямітысячны.

4. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы? Выпішыце лічэбнікі з назоўнікамі, вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе
         Нашы прапрапрадзеды верылі ў магію лічбаў. 7 азначала чвэртку месяца, колькасць дзён  у тыдні. “Сямёрку” звязвалі яшчэ з колькасцю зорак у Вялікім Возе. 4 – чатыры часткі сутак, чатыры пары года, чатыры бакі свету. Яны мелі сваю колеравую сімволіку. Сіняя або зялёная і бардова асацыявалася з захадам, белая – з усходам, чырвоная і чорная – з поўднем і поўначчу (Паводле У.Арлова).

5. Прачытайце і запішыце прыказкі і прымаўкі. Раскажыце пра ролю лічэбніка ў маўленні
1.Хто два зайцы гоніць, ніводнага не дагоніць. 2. У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў. 3. У добрай галавы сто рук. 4. Адзінь пень гарэў, а другі спіну грэў. 5. Былі б мы сямёра, змаглі б усё ўчора. 6. За сем работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца. 7. Конь на чатырох нагах, і той спатыкаецца. 8. Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць.
Загрузка...


Тэст "Лінгвістычны марафон"
І варыянт
1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:
а) назоўнкі змяняюцца па родах, ліках, склонах;
б) назоўнікі змяняюцца па ліках і склонах;
в) род маюць усе назоўнікі
2. Вызначце род назоўнікаў гну, поні, шымпанзэ:
а) мужчынскі; б) ніякі; в) жаночы.
3. Адзначце "пятае лішняе"
а) няўмека; б) піскля; в) прыгажуня; г) непакора; д) непаседа.
4. Адзначце словы, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку:
а) канікулы; б) лісты; в) камяні; г) дажынкі; д) сані.
5. Адзначце правільнае напісанне назоўнікаў у месным склоне:
а) пры маленькай сароке; б) у залатой клетцы; в) на мясцовым кірмашы; г) у ценю дрэва; д) пры новым дырэктару.
6. Адзначце якасныя прыметнікі:
а) курыны почырк; б) залатыя рукі; в) жалезныя дзверы; г) лісіная нара; д) Васевы сшыткі.
7. Вызначце правільныя граматычныя формы:
а) вышэй за брата; б) смачнейшы за марожанае; в) прыгажэйшы ў свеце горад: г) даўжэйшы за яго; д) разумнейшы за ўсіх.
8. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:
а) каля мядзведж.. берлагу; б) на свеж.. паветры; в) па асенн.. дажджах; г) над блакітн.. краінай; д) вакол Рыгорава.. сабакі.
9) Адзначце сярод запісаных слоў лічэбнікі:
а) сямёрка; б) трое; в)падвоіць; г) першы; д) адзінокі.
10. Адзначце памылкі ва ўтварэнні формаў лічэбнікаў:
а) дзвюмястамі; б) трыццаццю пяццю; в) стамі; г) дзвюхсот; д) адзінаццаццю.
11. Адзначце сказы з правільнымі формамі займеннікаў:
а) Васілінка вярнулася ні з чым;
б) Некаму парадавацца за нас;
в) Антось падзякаваў сам сабе;
г) Яго самаго не было дома;
д) Мы рады бачыць цябе.
12. Адзначце правільнае сцвярджэнне:
а) дзеясловы ўмоўнага ладу змяняюцца па асобах;
б) дзеясловы закончанага трывання не могуць мець формы цяперашняга часу;
в) неазначальная форма дзеяслова мае род.
13. Адзначце, якія дзеяслоўныя формы маюць час:
а) бегаю; б) засумаваў бы; в) бяжы; в) развіталіся; г) спяваюць.
14. Адзначце непераходныя дзеясловы:
а) спаць на канапе; б) чытаць кнігу; в) вучыць верш; г) марыць пра падарожжа; д) выпіць соку.
15. Адзначце рознаспрагальныя дзеясловы:
а) выбегчы; б) пайсці; в) з'есці; г) дагнаць; д) аддаць.
16. Дапішыце канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:
а) браць -- бер..; б) несці -- нес..; в) малоць -- мел..; г) рэзаць -- рэж..; д) кляваць -- клю....

                                                         ІІ варыянт
1. Адзначце няправільнае сцвярджэнне:
а) назоўнікі змяняюцца па асобах і ліках;
б) множналікавыя назоўнікі не маюць роду;
в) рэчыўныя назоўнікі могуць мець формы множнага ліку.
2. Вызначце род назоўнікаў кальрабі, салямі, авеню:
а) мужчынскі; б) ніякі; в) жаночы.
3. Адзначце "пятае лішняе":
а) чысцёха; б) дырэктар; в) малайчына; г) задзіра; ляўша.
4. Адзначце словы, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку:
а) дрожды; б) выбары; в)прамяні; г) каласы; д) акуляры.
5. Адзначце правільнае напісанне назоўнікаў у месным склоне:
а) пры беларускім чарадзею; б) у бурлівай рацэ; в) чароўнай жар-птушке; г) на разумнай дачцэ; д) згарэць у полымі.
6. Адзначце адносныя прыметнікі:
а) воўчы погляд; б) лісіны каўнер; в) драўляны стол; г) свінцовая хмара; д) Данілаў дзённік.
7. Вызначце правільныя граматычныя формы:
а) маладзей за дзеда; б) глыбейшае ў Беларусі возера; в) весялейшы за ўсіх: г) смялейшая за сяброўку; д) цямнейшая яе.
8. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:
а) чытаю Алегав.. сачыненне; б) каля буслав.. гнязда; в) чалавеч.. спагаду; г) бел.. абрусам; д) на салаўін.. канцэрце.
9) Адзначце сярод запісаных слоў лічэбнікі:
а) васьмёрка; б) шасцёра; в)патроіць; г) трэці; д) двайны.
10. Адзначце памылкі ва ўтварэнні формаў лічэбнікаў:
а) чатырмястамі; б) пяццюдзццю шасцю; в) саракамі; г) трынаццаццю; д) паўтарамі.
11. Адзначце сказы з правільнымі формамі займеннікаў:
а) Мама купіла сабе новы веласіпед;
б) Хлопчык аддзячыў табе;
в) Я не хацеў ісці ў паход з нікім;
г) Нечым было адчыніць дзверы;
д) Не было каму прынесці часопіс.
12. Адзначце правільнае сцвярджэнне:
а) дзеясловы закончанага трывання адказваюць на пытанне што рабіць?;
б) неазначальная форма дзеяслова спрагаецца;
в)  дзеясловы прошлага часу ў адзіночным ліку змяняюцца па родах.
13. Адзначце, якія дзеяслоўныя формы маюць час:
а) смяюся; б) пачытаў бы; в) радуйся; в) сумняваліся; г) шыюць.
14. Адзначце непераходныя дзеясловы:
а) ляжаць на траве; б) пісаць ліст; в) папрасаваць бялізну; г) сумаваць па маці; д) наліць малака.
15. Адзначце рознаспрагальныя дзеясловы:
а) перайсці; б) дабегчы; в) выдаць; г) захацець; д) пад'есці.
16. Дапішыце канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:
а) каваць -- ку..; б) маляваць -- малю..; в) ісці -- ідз..; г) казаць -- каж..; д) крычаць -- крыч...

Алімпіядныя заданні

Заданні і адказы інтэрнэт-алімпіяды

1.Адзначце словы, якія вымаўляюцца ў беларускай мове з прыстаўнымі зычнымі гукамі:
1.      Оперный
2.      Отличник
3.      Отпеча­тать
4.      Выудить
5.      Угорь
Адказы: 4, 5
2. Адзначце рады дзеяслоўных формаў, дзе зроблена памылка.
1      1. Пець: пяю / пяешь / пяе / пяём / пеяц / пяюць
2      2. Пячы: пяку / пячэш / пячэ / пячом / печац / пякуць
3      3. Даць: дам / дасі / дасць / дадзім, дамо / даяц / дадуць
4      4. Глядзець: гляджу / глядзіш / глядзіць / глядзім / глядзіце / глядзяць
     5. Церці: тру / трэш / трэ / трэм / трацe / труць 
Адказы: 1, 3, 4, 5
3. Адзначце сінонім да слова ДАКЛЯРАВАЦЬ
1.      Вітаць
2.      Успамінаць
3.      Абяцаць
4.      Гаманіць
5.      Расказаць
    Адказ: 3
4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову “сучаснасць”.
1.        У слове адзін санорны гук.
2.        У слове тры галосныя гукі.
3.        У слове два мяккія гукі.
4.        Колькасць гукаў і літар супадае.
5.        Вымаўленне адпавядае напісанню.
            Адказы: 1, 2, 3
5..Як называецца навука, якая вывучае прыказкі  і прымаўкі?
1.      Парэміялогія
2.      Парцэляцыя
3.      Лексікаграфія
4.      Марфалогія
5.      Фразеалогія
          Адказ: 1
6. Да фразеалагізма  “хоць на воўка ўзлезь” падбярыце фразеалагізм-антонім.
1.      як у сук уляпіць
2.      хоць іголкі збірай
3.      хоць гаць гаці
4.      хоць вока выкалі
5.      хоць заваліся
                 Адказ: 2
7. Назвы якіх дзвюх літар абазначаюць “празаічны нарыс невялікага аб'ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб'ектыўна і няпоўна”? Запішыце, літары (або назву нарыса)
                Адказ:  с, э (эсэ)
8. Да якога верша Максім Багдановіч узяў эпіграфам словы французскага паэта Поля Верлена: “Музыка перш  за ўсё”. Запішыце назву верша.
                Адказ: “Маёвая песня”
9. Сярод слоўнікаў, якія былі выдадзены ў ХІХ стагоддзі, асаблівую каштоўнасць мае “Словарь белорусского наречия”. Гэта першы тлумачальны слоўнік беларускай мовы, які не страціў свайго навуковага і практычнага значэння да нашых дзён. Запішыце, хто з’яўляецца аўтарам гэтага слоўніка.
                 Адказ: Іван Насовіч





Комментариев нет:

Отправить комментарий