Тэма «Назоўнік»
КАРЫСНЫЯ І ПАЗНАВАЛЬНЫЯ ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
ДЛЯ ВУЧНЯЎ ПА ТЭМЕ "НАЗОЎНІК"
1. ВЫЗНАЧЫЦЬ У ТЭКСЦЕ НАЗОЎНІКІ2. ЛІК НАЗОЎНІКАЎ
3. РОД НАЗОЎНІКАЎ
ПРАКТЫКАВАННЕ НА НЕСУПАДЗЕННЕ РОДУ НЕКАТОРЫХ НАЗОЎНІКАЎ У РУСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВАХ
РОД НЕСКЛАНЯЛЬНЫХ НАЗОЎНІКАЎ
4. АСАБОВЫЯ І НЕАСАБОВЫЯ НАЗОЎНІКІ
5. НАЗОЎНІКІ КАНКРЭТНЫЯ І АБСТРАКТНЫЯ
6. СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
7. КАНЧАТКІ НАЗОЎНІКАЎ 2 СКЛАНЕННЯ
http://LearningApps.org/view1622512
8. НАЗОЎНІКІ 3 СКЛАНЕННЯ
9. СКЛАНЕННЕ ЎЛАСНЫХ НАЗОЎНІКАЎ НА -ОЎ, -ЁЎ, -ЫН, -ІН
УСКОСНЫЯ СКЛОНЫ НАЗОЎНІКАЎ
МАРФАЛАГІЧНЫ РАЗБОР НАЗОЎНІКА
ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ
1. Адзначце, якія з прыведзеных слоў з’яўляюцца назоўнікамі:
чытанне; блакіт; навальнічны; навальніца; гром; грымець; чытаць; зелень; блакітны; зялёны
2. Адзначце, пра якую марфалагічную прымету назоўніка
гаворыцца: імёны і прозвішчы людзей, клічкі жывёл, назвы гарадоў, вёсак, рэк і
інш.:
агульныя назоўнікі;
абстрактныя назоўнікі;
уласныя назоўнікі;
3.Адзначце адушаўлёныя
назоўнікі:
лясун; беларус; бабуля; лялька; бяроза; тэлевізар; воўк.
4. Адзначце рэчыўныя назоўнікі:
цукар; малако; аспірын; торф; дуб; шчупак; азот; маланка.
5. Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным
ліку:
моладзь; сумленне; кісель; чарніцы; духі; поўнач; студэнт; птушка; капуста;
дзіця; птаства; чарніла; золата; Янка Купала; сакавік.
6. Адзначце нескланяльныя назоўнікі:
апавяданне; журы; бюро; Сочы; шымпанзэ; збожжа; педуніверсітэт; калібры;
дэпо; Баранавічы; Паганіні; РБ; жэле; варэнне.
7. Упішыце словы ў табліцу
весялосць, вецер, вучань, мысленне, дрэва, сум, туман, шчасце, кніга, назіральнасць.
Канкрэтныя назоўнікі:
|
Абстрактныя назоўнікі:
|
зубраня, бацька, хваля, мясцовасць, медаль, збожжа, семя, Нарач, жыццё, край,
песня, рунь, дзядзька, цень, святло.
Мужчынскі род
|
Жаночы род
|
Ніякі род
|
10. Вызначце род назоўнікаў
(м., ж.,
н.):
бусляня; ягня; жырафа; шчаўе; пыл; пáра; боль; жывапіс;
сабака; палын
11. Устаўце, дзе неабходна, ь:
аген...чык, дарожан...ка, дзядул...ка, лял...ка,
струмен...чык, вузел...чык, нядзел...ка, рэчан...ка, яблын…ка, фантан...чык
12. Дапішыце
канчаткі назоўнікаў у табліцы
1-е скланенне
|
2-е скланенне
|
3-е скланенне
|
|
Месны склон
|
Родны склон
|
Месны склон
|
Творны склон
|
(у) краін…
|
бярэзнік…
|
(у) стоз…
|
сенажац…
|
(на) прац…
|
сусед…
|
(у) цен…
|
сол…
|
(у) руц…
|
аўс…
|
(на) даждж…
|
Беларус…
|
(на) хво…
|
сорам…
|
(аб) кавал…
|
свежасц…
|
(у) пушч…
|
цукр…
|
(пры) друкар…
|
любоў…
|
13. Упішыце словы ў табліцу ў адпаведнасці з тым, якое
адценне мае суфікс у прапанаваных назоўніках. Вызначце суфіксы назоўнікаў
Унучак, яблынька, хвасцішча, ручышча, даміна, дамок,
салавейка, ваўчуга, звяруга, халадэча.
Адценне
памяншальна-ласкальнае
|
Адценне
павелічальна-
ўзмацняльнае
|
Адценне
павелічальна- зневажальнае
|
14. Падбярыце адпаведны агульны назоўнік да прапанаваных прозвішчаў людзей і
назваў гарадоў, запішыце яго ў патрэбнай склонавай
форме.
З ____________________ Яўген… … Глебав… …,
у ____________________________ Валожын…,
пра _________________________ Васіл… Быкав...,
пад _______________________ Барысав... ...,
пры
_____________________________ Міхаіл… Басалыг… .
15. Складзіце па два словазлучэнні з прыведзенымі словамі
так, каб кожнае з іх ужывалася ў родным склоне адзіночнага ліку з канчаткам -а
(-я) і з канчаткам -у (-ю). Запішыце гэтыя словазлучэнні.
Дуб _________________________________;
_________________________________.
Выхад _______________________________;
_____________________________________;
Лістапад _____________________________;
_____________________________________;
Пад’езд ______________________________;
_____________________________________;
Гук _________________________________;
_____________________________________
2 варыянт
падзяка; белы; дзякаваць; снежны; снег; адказ; радасць; бель; радавацца; адказваць.
2. Адзначце,
пра якую марфалагічную прымету назоўніка гаворыцца: назвы аднародных прадметаў,
з’яў, паняццяў — гэта …
уласныя назоўнікі;
канкрэтныя назоўнікі;
агульныя назоўнікі.
3.
Адзначце абстрактныя назоўнікі:
розум; смеласць; чалавек; радасць; туга; шчасце; спявак.
4.
Адзначце зборныя назоўнікі:
статак; чалавецтва; хвойнік; птушка; лісце; школьнік; колас; птаства.
5.
Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца
толькі ў множным ліку:
канікулы; замаразкі; Баранавічы; радасць; птушкі; шорты; чарніла; грошы; вячоркі;
імяніны; бялілы; Альпы; сенцы; людзі; Мінск.
6.
Адзначце рознаскланяльныя
назоўнікі:
бацька; сястра; коцік; дзядуля; птушаня; племя; гарэза; непаседа;
вучань; качаня; дачка; стрэмя; кацяня; паэт; імя.
7. Упішыце словы ў табліцу
голуб, гном, дождж, чорт, хвоя, трактарыст, сарока, возера, зацьменне,
гром
Канкрэтныя назоўнікі
|
Абстрактныя назоўнікі
|
8.
Лічбай (1,2,3) пазначце, да якога скланення адносяцца назоўнікі:
сасна; рака;
таполя; горад; гусь; маладосць; ноч; жніво; сонца; далонь.
9.
Упішыце словы ў табліцу
сабака, летапіс,
беларуска, гарэза, рукапіс, песня,
малайчына, Беларусь, дзень, хвалько, далонь, соня, таполя,
непаседа, цень.
Мужчынскі род
|
Жаночы род
|
Агульны род
|
10.
Вызначце род назоўнікаў
(м., ж.,
н.):
дроб; цень; качаня; гусь; подпіс; пратока; мазоль; яблык; медаль; гусяня.
11.
Устаўце, дзе
неабходна, ь:
прамен...чык, нян...ка, соцен...ка, камен...чык, карэн...чык,
бабул...ка, зязюлен...ка, чамадан...чык, матул…ка, ночан...ка.
12.
Дапішыце канчаткі
назоўнікаў у табліцы
1-е скланенне
|
2-е скланенне
|
3-е скланенне
|
|
Месны склон
|
Родны склон
|
Месны склон
|
Творны склон
|
нар…
|
алешнік…
|
(аб) спако…
|
печ…
|
вышын…
|
суфікс…
|
(на) шлях…
|
сувяз …
|
руц…
|
хлеб…
|
(у) гнев …
|
радасц…
|
сіняв…
|
розум…
|
(аб) настаўнік…
|
верф…
|
дзяж…
|
пяск…
|
(пры) геро…
|
глуш…
|
13. Упішыце словы ў табліцу ў адпаведнасці з тым, якое
адценне мае суфікс у прапанаваных назоўніках. Вызначце суфіксы назоўнікаў
песенька, дожджык, ваўчышча, хароміны, гразішча, сонейка, сынулька, макрэча, дамішча, гняздзечка.
Адценне
памяншальна-ласкальнае
|
Адценне
павелічальна-
ўзмацняльнае
|
Адценне павелічальна- зневажальнае
|
14. Падбярыце адпаведны агульны назоўнік да прапанаваных прозвішчаў людзей і
назваў гарадоў, запішыце яго ў патрэбнай склонавай форме
Пра ____________________ Дзмітрыя… …
Смольск… …, пад ____________________ Турав… …. ,
з ____________________Аляксе …
…. Марачк… … ,
да ____________________ Іван… Шамякін…,
15. Складзіце па два словазлучэнні з прыведзенымі словамі
так, каб кожнае з іх ужывалася ў родным склоне адзіночнага ліку з канчаткам -а
(-я) і з канчаткам -у (-ю). Запішыце гэтыя словазлучэнні.
Клён _______________________________;
_______________________________.
Дагавор _______________________________;
_______________________________.
Народ _______________________________;
_______________________________.
Раз’езд _______________________________;
_______________________________.
Курс _______________________________;
_______________________________.
Тэма "Прыметнік"
ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ
КАРЫСНЫЯ І ПАЗНАВАЛЬНЫЯ ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
ДЛЯ ВУЧНЯЎ ПА ТЭМЕ "ПРЫМЕТНІК"
ПРАВАПІС СКЛАДАНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
2. http://LearningApps.org/view693510
ПРЫМЕТНІКІ З СУФІКСАМ -СК-
3. http://LearningApps.org/view3048424
ПРЫМЕТНІК
4. http://LearningApps.org/view3170375
ДАВАЛЬНЫ І ТВОРНЫ СКЛОНЫ ПРЫМЕТНІКАЎ МНОЖНАГА ЛІКУ
5. http://LearningApps.org/view3069645
РОД ПРЫМЕТНІКАЎ
6. http://LearningApps.org/view918700
Н, НН У ПРЫМЕТНІКАХ
7. http://LearningApps.org/view1415659
ЗМЯНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ ПА РОДАХ І ЛІКАХ
http://LearningApps.org/view2239148
УТВАРЭННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
2. http://LearningApps.org/view693510
ПРЫМЕТНІКІ З СУФІКСАМ -СК-
3. http://LearningApps.org/view3048424
ПРЫМЕТНІК
4. http://LearningApps.org/view3170375
ДАВАЛЬНЫ І ТВОРНЫ СКЛОНЫ ПРЫМЕТНІКАЎ МНОЖНАГА ЛІКУ
5. http://LearningApps.org/view3069645
РОД ПРЫМЕТНІКАЎ
6. http://LearningApps.org/view918700
Н, НН У ПРЫМЕТНІКАХ
7. http://LearningApps.org/view1415659
ЗМЯНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ ПА РОДАХ І ЛІКАХ
http://LearningApps.org/view2239148
УТВАРЭННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ
1 варыянт
1. Адзначце, якія з прыведзеных слоў з’яўляюцца прыметнікамі. Восеньскі; халодны; балота; холад; балоцісты; воўчы; адважыцца; восень; адважны; халадзець;
2. Дапоўніце сказы.
Прыметнікі змяняюцца па
________________________________________,
а ў адзіночным ліку па ___________________________________________.
У сказе прыметнікі з’яўляюцца
____________________________________.
3.
Напішыце, які разрад прыметнікаў абазначае прыметы прадметаў паводле іх
формы ці памеру, колеру і інш.
__________________________________________________________________________________________________________________
4. Адзначце прыметнікі, якія маюць кароткую
форму:
рад; дуж; вузкі; повен; чуцён; радая; дужая; чуткі;
поўная; матчын.
5.
Дапоўніце адказ.
Прыналежныя прыметнікі
ўтвараюцца ад асноў назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў
_______________________________________
6.
Адзначце адносныя прыметнікі:
драўляная
(лыжка); залаты (характар); круглы (стол); смелы (чалавек); залаты
(гадзіннік); гарадскі (парк); лісіная (нара); лісінае (футра); лісіны (характар); лазовы (кошык).
7.
Напішыце, якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя прыметнікі.
а) Даль імгліста (______________________), нерухома (_____________) і — не відно нічога. (Я.Колас)
б) Свежая (_____________), халодная (_____________) ноч апускалася на зямлю.
в) Дапытлівы (___________) розум спакою не мае. (П.
Броўка)
г) Чуцён спелай (____________) нівы
звон. (А. Гурло)
д) Ноч была свежая
(_____________), халодная.
8. Упішыце словы ў табліцу.
Ніжэйшы, найлепшы, самы добры, святлейшы, больш салодкі,
самы нізкі, горшы, чысцейшы, большы, менш светлы, болей цікавы, менш кіслы,
найвесялейшы, найбольш плённы, больш разумны, найсмялейшы, найвялікшы, самы
старанны, найменш сціплы, найменшы.
Простая
вышэйшая
ступень
параўнання
|
Складаная
вышэйшая
ступень
параўнання
|
Простая
найвышэйшая
ступень
параўнання
|
Складаная
найвышэйшая
ступень
параўнання
|
9. Утварыце складаныя прыметнікі і запішыце іх.
Сінія вочы — ___________________________________________________
Пяць
год — _____________________________________________________
Добрае
сумленне — ___________________________________________
Паўднёвы і ўсходні
—____________________________________________
Літаратура і музыка —____________________________________________
10.
Упішыце н або нн у словах.
Дзё… …ы, асе… …і, палымя…
…ы, племя… …ы, вогне… …ы, шырачэ… ….ы,
бясцэ… …ы, куры… …ы, сярэбра… …ы, сцюдзё… …ы.
11.
Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса -ск- і запішыце іх.
Асіповічы – ________________________________________;
Хатынь — _________________________________________;
універсітэт — ______________________________________;
кравец —
__________________________________________;
беларус —
_________________________________________;
казах — _________________________________________;
сусед — _________________________________________;
снежань —
_________________________________________;
красавік —
_________________________________________;
Добруш –
___________________________________________.
12.
Упішыце словы ў табліцу ў адпаведнасці з тым, якое адценне мае суфікс у
прапанаваных прыметніках.
Маленькі, даражэнькі, вялізны, зеленаваты, малюткі,
цёпленькі, высачэзны, танклявы, малюсенькі, міленькі, здаравенны, рудаваты,
паўнюткі, танюсенькі, лёгенькі, даўжэзны, страшэнны, даўгаваты, белаваты,
маладзенечкі.
Памяншальна-
ласкальнае
значэнне
|
Павелічальна-
ўзмацняльнае
значэнне
|
Непаўнаты
якасці
|
Высокай
ці нізкай меры якасці
|
13.
Упішыце прыметнікі ў табліцу адпаведна спосабу іх утварэння.
Зімні, дашкольны, незагойны, настольны, пазамінулы,
снегавы, нешырокі, нязломны, прысядзібны, цёмнавалосы, Таццянін, гарадскі,
няздатны, прыгарадны, светла-ружовы, зярністы, нявопытны, вечназялёны,
беларуска-рускі,
гісторыка-філалагічны.
Суфіксальны
спосаб
|
Прыставачны
спосаб
|
Прыставачна-
суфіксальны спосаб
|
Складанне
асноў
|
14. Складзіце тры сказы, параўноўваючы ў іх:
а) велічыню кіта і акулы
(_____________________________________);
б) працягласць зімовай
ночы і зімовага дня (____________________);
в) спрыт лісы і
мядзведзя (__________________________________ );
15.
Запішыце пяць-шэсць сказаў на
тэму «Заход сонца зімой», выкарыстоўваючы тыя словы, якія абазначаюць прыметы зімовага вечара.
Неба — цёмнае, цёмна-сіняе,
чыстае, чырвонае, высокае.
Паветра — чыстае, свежае, марознае, цёплае, здаровае.
Снег — белы, пушысты, бліскучы, ружовы, рыхлы.
2 варыянт
1.
Адзначце, якія з
прыведзеных слоў з’яўляюцца прыметнікамі:
вясновы;
марозны; ледзянець; вавёрчын; мароз; бяроза; вясна; марозіць; бярозавы; ледзяны.
2.
Дапоўніце сказы.
Кароткія прыметнікі змяняюцца па
__________________________,
а
ў адзіночным ліку па _________________.
У сказе прыметнікі з’яўляюцца
___________________________________.
3. Напішыце, які разрад
прыметнікаў абазначае прыметы прадметаў паводле іх адносін да матэрыялу ці
рэчыва.
____________________________________________________
4. Адзначце прыметнікі,
якія маюць кароткую форму:
весел; смуцен; смутная; цёмны; прыгож; вясёлая;
бабулін; прыгожыя; цёмен; шырокая.
5. Дапоўніце адказ.
Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца ад асноў
назоўнікаў жаночага роду пры дапамозе суфіксаў ________________________.
6. Адзначце якасныя
прыметнікі:
цёплы
(дзень); бронзавы (помнік); жалезны (характар); дзядзькава (хата); бронзавы
(загар); заечая (душа); зялёны (лісток); заечы (хвост); заечыя (рукавіцы);
жалезны (плуг).
7. Напішыце, якім членам
сказа з’яўляюцца выдзеленыя прыметнікі.
а) Сама
зямля без гною тлуста
(____________), і
надта родзіцца капуста. (Я. Колас)
б) Дрэмлюць на усёй Белай Руса сівыя (________) курганы. (I.Навуменка)
в) А бор такі духмяны (_________), загадкавы
(___________) такі! (Я.Панчанка)
г) Людзі слухалі жаваранкаву (____________)
песню.
д) Што смуцен
(___________), родны бор? (Р. Барадулін)
8. Упішыце словы ў
табліцу.
Лепшы, менш светлы, разумнейшы, найгоршы,
найбольшы, прыгажэйшы, больш дужы, меншы, менш працавіты, чысцейшы, болей
цікавы, найшчаслівейшы, самы дарагі, меней стройны, найноўшы, найбольш зручны,
самы прыгожы, найхутчэйшы, найменш гарысты, самы любімы.
Простая вышэйшая
ступень
параўнання
|
Складаная вышэйшая
ступень
параўнання
|
Простая
найвышэйшая
ступень
параўнання
|
Складаная
найвышэйшая
ступень
параўнання
|
9. Утварыце
складаныя прыметнікі і запішыце іх.
Дзевяць паверхаў -
____________________________________
Сельская гаспадарка -
__________________________________
Яркі і жоўты -
________________________________________
Паўночны і заходні -
__________________________________
Іншая мова - _________________________________________
10. Упішыце н або нн у словах.
Тума… …ы, задуме… …ы, пчалі…ы, ю… …ы, цемя… …ы,
страш… ...ы, вае… ...ы, драўля… …ы, каме… …ы, іме… …ы.
11. Утварыце прыметнікі
пры дапамозе суфікса -ск- і запішыце іх.
Баранавічы
- ___________________________________________;
Любань
- ______________________________________________;
Інстытут
- _____________________________________________;
мастак
- _______________________________________________;
таварыш
- _____________________________________________;
кінгіз
- ________________________________________________;
грамада
- ______________________________________________;
студзень
- _____________________________________________;
сакавік
- _______________________________________________;
Нясвіж
- _______________________________________________.
12. Упішыце словы ў
табліцу ў адпаведнасці з тым, якое адценне мае суфікс у прапанаваных
прыметніках.
Добранькі, новенькі, велізарны, белаваты,
навюткі, жоўценькі, высачэнны, смуглявы, ціхусенькі, слабенькі, таўшчэзны,
жаўтавы, бялюткі, малюсенечкі, лагодненькі, здаравезны, страшэзны, велікаваты,
сіняваты, зелянюсенькі.
Памяншальна-
ласкальнае
значэнне
|
Павелічальна-
ўзмацняльнае значэнне
|
Непаўнаты якасці
|
Высокай ці нізкай меры
якасці
|
13. Упішыце прыметнікі ў
табліцу адпаведна спосабу іх утварэння.
Асенні, Валодзеў, даваенны, бязмежны, агністы,
чарнявы, залеташні, пазакласны, нязгасны, замежны, людскі, дагістарычны,
падводны, беларуска-польскі, перадапошні, зарэчны, нізкастволы, жыццярадасны,
баяздольны, светла-блакггны.
Суфіксальны
спосаб
|
Прыставачны
спосаб
|
Прыставачна- суфіксальны спосаб
|
Складанне асноў
|
14. Складзіце тры сказы,
параўноўваючы ў іх:
а) сілу льва і ваўка
(__________________________________);
б) шырыню ракі і раўчука
(____________________________);
в) цвёрдасць граба і ліпы
(_____________________________).
15. Запішыце пяць-шэсць
сказаў на тэму «Усход
сонца зімой», выкарыстоўваючы
тыя словы, якія абазначаюць
прыметы зімовай раніцы.
Неба – высокае,
яснае, ярка-блакітнае, хмарнае, цёмна-блакітнае.
Паветра – празрыстае,
халоднае, свежае, мяккае, чыстае.
Снег – пульхны,
залацісты, белы-белы, бліскучы, мяккі.
15.
Запішыце пяць прыказак, у якіх ужываюцца лічэбнікі. Выканайце марфалагічны
разбор двух лічэбнікаў (на выбар).
Тэма "Лічэбнік"
КАРЫСНЫЯ І ПАЗНАВАЛЬНЫЯ ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
ДЛЯ ВУЧНЯЎ ПА ТЭМЕ "ЛІЧЭБНІК"
1. http://LearningApps.org/view695384
РАЗРАДЫ ЛІЧЭБНІКАЎ
2. http://LearningApps.org/view757154
ПРОСТЫЯ, СКЛАДАНЫЯ І САСТАЎНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
3. http://LearningApps.org/view809014
ЛІЧЭБНІКІ Ў СКЛАДЗЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ
1 варыянт
РАЗРАДЫ ЛІЧЭБНІКАЎ
2. http://LearningApps.org/view757154
ПРОСТЫЯ, СКЛАДАНЫЯ І САСТАЎНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
3. http://LearningApps.org/view809014
ЛІЧЭБНІКІ Ў СКЛАДЗЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ
1 варыянт
1.
Адзначце, якія з прыведзеных слоў з’яўляюцца лічэбнікамі:
Дзясяты; двайны;
двойка; два; двое; двайняты; дзясятка; дваіцца; дзве; другі.
2.
Адзначце парадкавыя лічэбнікі:
Пяты; двое; пяцёра;
чатырнаццаты; сёмы; два; дзясяты; другі; дзесяць; пяць.
3.
Адзначце, у якім радзе сустракаюцца толькі складаныя лічэбнікі.
а) Дзесяць, семдзясят, трынаццаты, сто, сем.
б) Сорак, два, восемдзясят, пяць, дзвесце, мільён.
в) Семдзясят, чатырыста, двухсот, пяцідзесяцімільённы,
шэсцьсот.
4.
Дапоўніце сказы.
Колькасныя лічэбнікі
змяняюцца па ___________,
не маюць
__________________, акрамя слоў ____
_________. У сказе
колькасныя лічэбнікі могуць быць _____________________________________.
5.
Адзначце, якія словазлучэнні са структурным кампанентам лічэбнікам
з’яўляюцца фразеалагізмамі:
А) Дзясятая спіца ў коле;
Б) сем пятніц на тыдні;
В) чацвёртая сасна;
Г) дзесяць рублёў;
Д) другое дыханне;
Е) другі конь;
Ё) сто чалавек;
Ж) трыццаць дзён;
З) на адзін зуб;
І) трыццаць сярэбранікаў.
6. Падкрэсліце патрэбную форму.
а) На
двары стаяла (два, двое, абодва) саней.
б) Усе (чатыры,
чацвёра) хлопцаў скончылі школу.
в) Падводы ехалі
па (абедзвюх, абодвух, двух) баках дарогі.
г) У горадзе
адкрылі (сем, сямёра) дзіцячых садоў.
д) За (дзве,
абедзве) гадзіны дровы ў печцы згарэлі.
7. Злучыце лічэбнікі з назоўнікамі (→), каб атрымалася правільнае
спалуч
Адзін куранят
Адна чалавек
Адно кніга
Адны заданне
Васьмёра вароты
8. Запішіце лікі словамі.
6
______________________________________
12
______________________________________
79
______________________________________
885
______________________________________
3 / 4
______________________________________
9. Напішыце, якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя лічэбнікі.
а) У возера Байкал упадае трыста трыццаць шэсць (_______________) рэчак.
б) Сто (__________) сястрыц адну хустку
вяжуць. (Загадка)
в) Абрушыла сонца за дзесяць
(___________) хвілін мільярды праменняў на снег. (П. Панчанка)
г) У цёмным небе засвяціліся першыя (__________) зоркі.
д) На адным (___________) месцы
і
камень абрастае. (Прыказка)
10.
Утварыце складаныя лічэбнікі, замяняючы лічбы словамі.
(14) гадовы хлопец
(_____________________);
(3) струнная балалайка
(_____________________);
(2) месячнае дзщя
(_________________________);
(25) градусны мароз
(______________________);
(150) гадовы дуб
(__________________________).
11. Замяніце лічбы словамі, паставіўшы назоўнікі, што ў дужках, у
патрэбным склоне.
а) Плошча Белавежскай пушчы (85 000) ________________
(гектар) _______________.
б) (22) __________________________ (чалавек) забіць мяне
хочуць; як заб’юць, (11) ____________________ радуюцца, (11) сумуюць, а я жывы
застаюся. (Загадка)
в) Зімовы дзень блішчыць (1000) _________________
(агонь) __________________.
г) Толькі на Палессі
можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае (6) _____________
(стагоддзе) ________________.
д) Агульная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь складае 207,6
______________________________ (тысяча) ____________________ квадратных кіламетраў.
12. Выканайце марфемны разбор лічэбнікаў.
Абедзве,
чатырохсоттысячная, сто, пяцёра, чатырнаццаць.
13.
Зрабіце словаўтваральны разбор слоў.
Аднадумец
- ___________________________
Дзевяціпавярховы
- _________________________
Сямідзёнка
- ___________________________
Падвойны
- ___________________________
Пяцёрачнік
– ___________________________
14. Запішыце па-беларуску.
Трое
жёлтых цыплят — ____________________________________
Два
лучших ученика — ____________________ ________________
В
пятнадцати километрах от города — ____________________________
Пять
прочитанных книг — ___________________________________
Четыре
лишних километра — ___________________________________
2
варыянт
1.
Адзначце, якія з
прыведзеных слоў з’яўляюцца лічэбнікамі:
Трэці; тройчы; утраіх; пяць; трое; трайны; пяцёра;
пяты; трайняты.
2.
Адзначце
колькасныя лічэбнікі:
пяць; тры чацвёртыя; пяты; дзявяты; сямнаццаць; трэці;
трое; тры; дзясяты; адзінаццаты.
3.
Адзначце, у якім
радзе сустракаюцца толькі састаўныя лічэбнікі.
А) Адзінаццаць,
дзвесце, пяць, мільярд, дваццаць шэсць.
Б) Сто дваццаць пяць, дзве
трэція, дзвесце пяцьдзясят восьмы, семдзясят сем, тысяча дзевяцьсот дзясяты.
В) Чатырыста першы, пяцьдзясят,
шаснаццаць, дзве тысячы другі, сорак.
4.
Дапоўніце сказы.
Парадкавыя лічэбнікі змяняюцца па ___________. У
сказе парадкавыя лічэбнікі звычайна бываюць ___________________________ .
5.
Адзначце, якія
словазлучэнні са структурным кампанентам лічэбнікам з’яўляюцца фразеалагізмамі:
А) на сёмым небе;
Б) адным махам;
В) сорак саракоў;
Г) першы раз;
Д) сем дзён;
Е) сорак чалавек;
Ё) на адзін твар;
Ж) сем
карабоў;
З) пяць дамоў;
І) адэін стол.
6. Падкрэсліце патрэбную
форму.
а) (Тры, трое) дзяўчат сядзелі
за столікам.
б) (Пяць, пяцёра) трактараў працавалі
на
полі.
в) (Чатыры, чацвёра) вязы густа
ўслалі зямлю жоўтым лісцем.
г) У пакой
прынеслі (восем,
васьмёра) маленькіх кацянят.
д) Жанчыны спявалі
песню на (абодва,
два, двое) галасы.
7. Злучыце
лічэбнікі з назоўнікамі (→), каб атрымалася правільнае спалучэнне.
Два таполі
Двое саней
8 ______________________________________
17 ______________________________________
44 ______________________________________
415
______________________________________
3/5
______________________________________
9. Напішыце, якім членам
сказа з’яўляюцца выдзеленыя лічэбнікі.
а)
Адзінаццаць (______________ )
стагоддзяў стаіць Полацк на стыку магутнай Дзвіны і ціхай Палаты.
б)
Тры (______________) браты на адным
кані па белым полі едуць. (Загадка)
в)
За гарамі, за даламі, за сыпучымі пяскамі жыў адзін (______________ ) хлапчына з васільковымі вачыма. (У.
Дубоўка)
г)
На першы (______________) погляд
нецікава Парэчча тое выглядала. (Я. Колас)
д)
Адной (______________) рукой і вузла не завяжаш. (Прыказка)
10. Утварыце складаныя
лічэбнікі, замяняючы лічбы словамі.
(12)
павярховы дом (_______________________________ );
(5)
гадовае дзіця (__________________________________ );
(2)
месны матацыкл (_______________________________ );
(45)
працэнтны раствор (____________________________ );
(1000)
гадовая гісторыя (____________________________ ).
11. Замяніце лічбы
словамі, паставіўшы назоўнікі, што ў дужках, у патрэбным склоне.
а) У Белавежскай
пушчы лес займае (86) ______________ (працэнт) ______________ усёй плошчы запаведніка.
б) У многіх
баабабаў ствалы дасягаюць у дыяметры ад (4) ______________ да (8)
______________ (метр) ______________
в) Выходзілі (12)
______________ (маладзец) ______________
, выносілі (52) ______________ (сокал)
______________ , выпускалі (365)
______________ (лебедзь) ______________
. (Загадка)
г) Цеплынёю (20)
______________ (градус) ______________
абагрэла мяне вясна. (Г. Бураўкін)
д) Лепш (1) (прыяцель), як (10) (вораг) . (Прыказка)
12. Выканайце марфемны
разбор лічэбнікаў.
Абодва,
дваццаціпяцімільённы, сорак, васьмёра, дваццаць.
13. Зрабіце словаўтваральны разбор слоў.
Двухкрылы
– ___________________________
Другаразраднік
– ___________________________
Пяцідзёнка
– ___________________________
Падвойны – ___________________________
Троечнік – ___________________________
14. Запішыце па-беларуску.
Два
больших города – ___________________________
Три выходных дня – _______________________________
В
десяти шагах от нас – ____________________________
Четверо
маленьких котят – _________________________
Восемь
стройных берёз – ___________________________
15. Запішыце пяць загадак, у якіх ужываюцца
лічэбнікі. Выканайце марфалагічны разбор двух лічэбнікаў (на выбар).
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
1. "Вылічым слова". Запішыце прапушчаныя словы. Растлумачце правапіс суфіксаў
1. Племя: племянны = плымя: ?
2. Чэрвень: чэрвеньскі = Кубань: ?
3. Казах: казахскі = калмык: ?
4. Навагрудак: навагрудскі = Брэст: ?
5. Беласток: беластоцкі = Нясвіж: ?
6. Буг: бугскі: = чэх: ?
2.“Вылічым… слова” Устаўце замест
кропак слова, захоўваючы марфалагічныя прапорцыі. Раскажыце пра ўжыванне
лічэбнікаў з назоўнікамі. Запішыце назвы твораў мастацкай літаратуры, у якіх
выкарыстоўваюцца лічэбнікі
1. Двум : ? = дзвюм : ?
2. Двух : ? = дзвюх : ?
3. Абодвума : ? = абедзвюма : ?
4. Паўтара : ? = паўтары : ?
5. двума : ? = дзвюма : ?
Для даведкі: 1. Сёстрам або братам. 2. Лялек або робатаў. 3.
Суседкамі або сябрамі. 4. Сценам або кіламетрам. 5. Далонямі або пнямі.
ЛІЧБАВЫ ДЫКТАНТ
1. Н (1) ці НН (2)?
Свін..ыя вушы, карцін..ая галерэя, адцншаўлен..ы назоўнік, мільйн..ы жыхар, страшэн..ы шторм, жураўлін..ы крык, палымян..ая прамова, дарэформен..ы перыяд, абедзен..ы перапынак, семян..ы фонд, пясчан..ы кар'ер, брытвен..ы прыбор, казён..ы дом.
Тэма "Дзеяслоў"
КАРЫСНЫЯ І ПАЗНАВАЛЬНЫЯ ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
ДЛЯ ВУЧНЯЎ ПА ТЭМЕ "ДЗЕЯСЛОЎ, ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА"
ДЗЕЯСЛОЎ
2. http://LearningApps.org/view1481049
ЧАС ДЕЯСЛОВА
ТРЫВАННЕ ДЗЕЯСЛОВА
4. http://LearningApps.org/view880999
ЧАС ДЕЯСЛОВА
ТРЫВАННЕ ДЗЕЯСЛОВА
4. http://LearningApps.org/view880999
ЗВАРОТНЫЯ І НЕЗВАРОТНЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ
СПРАЖЭННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ
6. http://LearningApps.org/view950841
НЕПЕРАХОДНЫЯ І ПЕРАХОДНЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ
7. http://LearningApps.org/view1476230
НЕПЕРАХОДНЫЯ І ПЕРАХОДНЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ
7. http://LearningApps.org/view1476230
СУФІКСЫ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ ЗАЛЕЖНАГА СТАНУ
8. http://LearningApps.org/view1957602
ПРАВАПІС СУФІКСАЎ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ ЗАЛЕЖНАГА СТАНУ ПРОШЛАГА ЧАСУ
9. http://LearningApps.org/view1202206
ПРАВАПІС СУФІКСАЎ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ ЗАЛЕЖНАГА СТАНУ ПРОШЛАГА ЧАСУ
9. http://LearningApps.org/view1202206
ДЗЕЕПРЫСЛОЎІ НЕЗАКОНЧАНАГА І ЗАКОНЧАНАГА ТРЫВАННЯ
ДЗЕЕПРЫСЛОЎНЫ ЗВАРОТ
ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ
1. Што можа абазначаць дзеяслоў? З прапанаваных слоў выберыце дзеясловы: праверачны, праверка, правяраць, двое, дваіцца, двайны, двойчы. Дакажыце.
2. Чаму інфінітыў называюць пачатковай і неазначальнай формай дзеяслова? Якія суфіксы з'яўляюцца паказчыкамі інфінітыва? Якім членам сказа можа быць інфінітыў?
3. Да зваротных дзеясловаў падбярыце, калі магчыма, адпаведныя незваротныя: сінецца, апранацца, збірацца, нездаровіцца, змяркацца. Ці будуць гэтыя дзеясловы з'яўляцца неасабовымі?
4. Вызначце асновы ў зваротных дзеясловаў: смяецца, купаюцца, радавацца.
5. Якой формы не маюць дзеясловы закончанага трывання? Ці можна ўтварыць форму цяперашняга часу дзеясловаў перапісаць, вымыць, зайсці?
6. Як можна вызначыць спражэнне дзеяслова? Вызначце, да якога спражэння адносяцца дзеясловы марыць, гаварыць, шыць, абяцаць, гудзець.
7. Якія дзеясловы адносяцца да рознаспрагальных? Чаму яны так называюцца? Праспрагайце дзеясловы з'есці, выбегчы, перадаць. Раскажыце пра адметнасць спражэння.
8. Ад неазначальнай формы дзеясловаў схадзіць, падараваць, надрукаваць утварыце дзеясловы ўмоўнага ладу. Складзіце сказы, каб утвораныя вамі формы ўмоўнага ладу ўжываліся ў значэнні загаднага.
9. Раскажыце, як утвараюцца формы загаднага ладу. Якая з іх найбольш ужывальная? Утварыце формы загаднага ладу 3-й асобы множнага ліку. Выкарыстайце іх ва ўласным выказванні.

1. Што можа абазначаць дзеяслоў? З прапанаваных слоў выберыце дзеясловы: праверачны, праверка, правяраць, двое, дваіцца, двайны, двойчы. Дакажыце.
2. Чаму інфінітыў называюць пачатковай і неазначальнай формай дзеяслова? Якія суфіксы з'яўляюцца паказчыкамі інфінітыва? Якім членам сказа можа быць інфінітыў?
3. Да зваротных дзеясловаў падбярыце, калі магчыма, адпаведныя незваротныя: сінецца, апранацца, збірацца, нездаровіцца, змяркацца. Ці будуць гэтыя дзеясловы з'яўляцца неасабовымі?
4. Вызначце асновы ў зваротных дзеясловаў: смяецца, купаюцца, радавацца.
5. Якой формы не маюць дзеясловы закончанага трывання? Ці можна ўтварыць форму цяперашняга часу дзеясловаў перапісаць, вымыць, зайсці?
6. Як можна вызначыць спражэнне дзеяслова? Вызначце, да якога спражэння адносяцца дзеясловы марыць, гаварыць, шыць, абяцаць, гудзець.
7. Якія дзеясловы адносяцца да рознаспрагальных? Чаму яны так называюцца? Праспрагайце дзеясловы з'есці, выбегчы, перадаць. Раскажыце пра адметнасць спражэння.
8. Ад неазначальнай формы дзеясловаў схадзіць, падараваць, надрукаваць утварыце дзеясловы ўмоўнага ладу. Складзіце сказы, каб утвораныя вамі формы ўмоўнага ладу ўжываліся ў значэнні загаднага.
9. Раскажыце, як утвараюцца формы загаднага ладу. Якая з іх найбольш ужывальная? Утварыце формы загаднага ладу 3-й асобы множнага ліку. Выкарыстайце іх ва ўласным выказванні.

Комментариев нет:
Отправить комментарий