Стол даведак



Тэма "Назоўнік"
1. Ці можна сказаць смачны івасі, смачнае салямі, прыгожае пенальці?
Даведка: род некаторых назоўнікаў (івасі, цэцэ) і неадушаўлённых назоўнікаў (салямі, калібры, пенальці) вызначаецца па агульным слове. Назоўнікі івасі, цэцэ, салямі, кальрабі, авеню жаночага роду, бо да ж.р. адносяцца словы рыба, муха, каўбаса, капуста, вуліца. Мужчынскі род назоўніка пенальці тлумачыцца м.р. удар. Таму правільна гаварыць смачная івасі, свежая салямі, прыгожы пенальці


2. Чаму словы лялька, дамавік, русалка адносяцца да адушаўлённых назоўнікаў? 
Даведка: адушаўленасць-неадушаўлёнасць назоўнікаў вызначаецца па В.скл. мн.л.)

3. Ці з'яўляюцца зборнымі назоўнікамі словы народ, зграя, статак?
Даведка: гэтыя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў, якія можна падлічыць, таму яны з'яўляюцца зборнымі.

4. Чаму ў адных і тых жа словах у родным склоне сустракаем напісанне розных канчаткаў?
Даведка. Некаторыя назоўнікі ў залежнасці ад таго, якое значэнне яны набываюць у кантэксце, могуць мець канчаткі -а (-я) ці -у (-ю): парасткі вяза і вырабы з вязу; сёмага лістапада і перыяд лістападу, сустрэць самабытнага талента і не стае таленту.

5. Чаму назоўнікі з асновай на г, к, х у давальным і месным склонах маюць розныя канчаткі: па дарозе, на страсе, гутарцы, руцэ, на шчацэ? Ад чаго гэта залежыць?
Даведка. Назоўнікі з асновай на г, к, х могуць мець канчаткі -е, -ы, -э. Канчатак маюць назоўнікі з асновай на г, і х, якія пры змяненні слова чаргуюцца з [з’] і [с’], (трывозе, на страсе, у біклазе, пры ткачысе). Назоўнікі з асновай на к, што пры змяненні слова  чаргуецца з [ц],
могуць мець канчатак або . Параўнаем: націск на канчатку рака - рацэ, націск на аснове сукенка, сведка Алеся -- сукенцы, сведцы Алесі.

6. Чаму ў творным склоне некаторых назоўнікаў не адбываецца падаўжэння?
Даведка. Канцавыя зычныя асновы [л’], [н’], [з’], [с’], [дз’], [ц’], [ч], [ш] назоўнікаў падаўжаюцца ў становішчы паміж галоснымі  (рунню, соллю, ноччу). Падаўжэння не будзе, калі гукі знаходзяцца не паміж галоснымі (радасцю, аповесцю), або калі аснова заканчваецца на [р], [ф], [б] (Сібір'ю, верф'ю, Об'ю)

7. Чаму ў творах пісьменнікаў сустракаем словы вачамі і вачыма, плячамі і плячыма? Якая з гэтых формаў памылковая?
Даведка. У творным склоне множнага ліку пераважна ўжываецца канчатак -амі (мі). Словы вочы, вушы, дзверы, плечы, грошы побач з канчаткамі -амі маюць і канчатак -ыма (вачамі-вачыма, плячамі-плячыма, дзвярамі-дзвярыма, грашамі-грашыма). Такія формы разглядаюцца як варыянтавыя.

8. Ці з'яўляюцца зборнымі назоўнікі народ, сшытак, статак, зграя?
 Даведка. Гэтыя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў, якія можна палічыць: народ-народы, статак - статкі, зграя- зграі. таму яны не з'яўляюцца зборнымі.
Заданне 1. Выпішыце зборныя назоўнікі.Складзіце з імі словазлучэнні.
     Кусты, сум, лістота,хваля, малацьба, станцыя,ртуць, радня, алешнік, бруссе, блакіт, помста, арэлі, садавіна, каханне, каменне, сяржант. гуслі, паркаль

9. Рэчыўныя назоўнікі
       Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы рэчываў, якія можна падзяліць на часткі.
        Увага! Частка мае асаблівасці цэлага: малако, хлеб, золата, цэмент. шоўк, аспірын
       Асноўная прымета рэчыўных назоўнікаў - ужыванне ў форме адзіночнага ліку. Аднак некаторыя назоўнікі маюць толькі форму множнага ліку (дрожджы, духі, апілкі).
       Рэчыўныя назоўнікі спалучаюцца са словамі  шмат, многа, нямнога, з адзінкамі меры  даўжыні і вагі(шмат соды, кілаграм мёду).

10. Як правільна сказаць: пазнаёміўся з Валожынам Андрэем ці з Валожыным Анжрэем?
Даведка. Мужчынскія прозвішчы на -аў (-еў), -оў (-ёў), -ын (-ін) змяняюцца як назоўнікі другога скланення з цвёрдай асновай, аднак у творным склоне яны маюць канчаткі прыметніка -ым (Валожыным, Барысавым). Геаграфічныя назвы на -аў (-еў), -оў (-ёў), -ын (-ін) скланяюцца, як назоўнікі другога скланення, і ў творным склоне маюць канчатак -ам (Валожынам, Барысавам)
Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў назоўнікаў.
Прэзентацыя была ў поўным разгары. З містэрам Стывен.. Крысцін.. была яго жонка. Яе пазнаёмілі з нашым банкірам Сцяпан.. Крысцін.., з гаспадаром новага магазіна Антонам Квакін.. і яго жонуай Аленай Квакін.., а таксама з яго амерыканскім партнёрам Энтані Квакін.. і яго дачкой Элен Квакін.. (Паводле В.Служэўскай).
Заданне 2. Дапішыце канчаткі назоўнікаў. 
З мастаком Шышкін..,  адпачываць пад горадам Петрыкав.., п'есы, напісаныя Бетховен.., гутарыць з Рыгорам Барадулін.., прыпынак перад Магілев.., напісанае Шамякін.., азёры пад Браслав.., пазнаёміцца з Барадзін.. Стасем, вёска пад Крычав.., захапляцца горадам Кракав.., з рэжысёрам Турав.., створанае Канстанцін.. Тарасав...

11. Скланенне некаторых прозвішчаў
Даведка. Перш чым скланяць прозвішчы, вызначце, ці маюць яны адпаведныя назоўнікі жаночага роду: Вярба Вера, Сёмуха Даша. Затым вызначце тып асновы і пастаўце націск. Жаночыя прозвішчы, утвораныя ад назваў прадметаў, якія закннчваюцца на ненаціскныя -га,    -ка, -ха скланяюцца, як назоўнікі першага скланення (Скруха, Піка, Кніга), (Д.-М (пры) Скрусе Веры, Т. Скрухай Верай), а мужчынскія, як рознаскланяльныя (Д.-М. (пры) Скруху Андрэю, Скрухам Андрэем). Жаночыя і мужчынскія прозвішчы, што суадносяцца з назоўнікамі жаночага роду першага скланення, акрамя назоўнікаў на ненаціскныя -га, -ка, -ха (Хмара, Страха, Бяроза, Кропля), скланяюцца, як назоўнікі жаночага роду першага скланення з адпаведнай асновай (Д.-М. Хмары, Страсе, Бярозе, Кроплі; Т. Хмарай, Страхой, Бярозай, Кропляй).
       Мужчынскія прозвішчы на -а, -я, утвораныя не ад назваў прадметаў, скланяюцца, як назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я ў залежнасці ад тыпу асновы (Д.-М. (пры) Капіцу, Дамейку, Бядулю, Сачанку; Т. Капіцам, Дамейкам, Бядулем, Сачанкам).
Лінгвістычная задача 1. На ўроку беларускай мовы настаўніца прапанавала праскланяць прозвішчы вучняў 6 класа. Дзеці з цікавасцю пачалі выконваць гэтае заданне. Аднак праз нейкі час Алена Васільковіч зазірнула ў сшытак Вольгі Крайко, Васіль Сядых кінуў зацікаўлены позірк на Алену Каваленка, а Сувалка Тамара і Дула Вераніка здзіўлена паглядзелі на настаўніцу. Карыстаючыся табліцай, дапамажыце шасцікласнікам праскланяць іх прозвішчы. Праілюструйце табліцу ўласнымі прыкладамі.

Не змяняюцца
уласныя назвы на галосны
іншамоўныя жаночыя імёны і прозвішчы на зычны
славянскія прозвішчы на –о, -ых
беларускія жаночыя прозвішчы на зычны
жаночыя прозвішчы = назоўнікам ніякага роду
жаночыя прозвішчы на -нка



















Заданне 2. Пастаўце імёны і прозвішчы ў неабходную форму.
Паэмы (Ніл Гілевіч), прафесіяналізм (Ігар Лучанок), малюнкі (Еўдакія Лось), вершы (Яўгенія Янішчыц), апавяданні (Алена Васілевіч), казкі (Шарль Перо), музыка (Джузэпэ Вердзі), музычныя творы (Віктар Войцік), вершы (Алеся Гайдук), палотны (Язэп Драздовіч), сустрэцца з (Ганна Серада), суразмоўнічаць з (Казімір Камейша), сядзець побач з (Антось Дарога), размаўляць з (Алег Калюга), песні (Эдуард Ханок)

Тэма "Прыметнік"
1. Ці ўсе якасныя прыметнікі могуць мець ступені параўнання?
Даведка. Простая і састаўная формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання не ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, якія абазначаюць:
а) пастаянную якасць: голы, мёртвы, рагаты;
б) масці жывёл: буры, вараны, пярэсты;
з'яўляюцца:
в) вытворнымі назвамі колераў: бронзавы, васільковы, карычневы;
г) складанымі прыметнікамі: цёмна-барвовы, жаўтароты, белагрывы.
Не ўтвараюцца простыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання ад якасных прыметнікаў з суфіксамі -ав-, -яв-, -ляв-, -лів-, -ніч-, -ічн-, -еньк-, -эзн-, -юч-, -аўн-, -от.-, -авіт- , -іст-, -н-, -к-, -л- (перадавы, бялявы, вяртлявы, мітуслівы, маляўнічы, гераічны, беленькі, шырачэзны, калючы, сакаўны, шурпаты, працавіты, лясісты, туманны, плаўкі, хрыплы)
2. Лінгвістычная задача "Вылічым... слова". Утварыце прапушчаныя формы ступеней параўнання.
1. Моцны: ? = ?: вышэйшы
2. Добры: ? = ?: горшы
3. Цямнейшы: ? = ?: найсвятлейшы
4. Шырокі: ? = ?: самы далёкі
5. Вузкі: ? = ?: найбольш дакладны
6. Прыгожы: ? = ?: больш смелы
3. Ці правільна ўжыта форма прыметніка? У сачыненні пра родны горад Алег напісаў: "Мінск -- старажытнейшы горад Беларусі".
Даведка. У рускай мове для таго, каб перадаць гранічную ступень якасці, ужываецца форма, утвораная пры дапамозе суфіксаў -айш-,-ейш- (древнейший костёл, глубочайшее озеро). Для беларускай мовы характэрна форма найвышэйшай ступені параўнання (найстаражытнейшы касцёл, найглыбейшае возера).
4. Чаму мы пішам бачу сябрава кацяня, але бачу сябравага брата?
Даведка. Калі ў вінавальным склоне прыналежны прыметнік дапасуецца да адушаўлёнага назоўніка мужчынскага роду, то мае канчатак -ага (бачу каго? -- бацькавага брата, сябравага сына). Ва ўсіх астатніх выпадках у вінавальным слоне адзіночнага ліку прыналежныя прыметнікі маюць кароткую форму (бацькаву сястру, сябрава дзіця, Андрэеву кніжку).

Тэма "Дзеяслоў"
1. Ці з'яўляюцца зваротнымі дзеясловы весяліць, радаваць, вітаць?
Даведка. Зваротныя дзеясловы -- гэта дзеясловы з постфіксам -ся (-ца, -цца). Якраз ён не дае дзеянню пераходзіць на іншы прадмет. Дзеянне як бы вяртаецца да таго, хто яго ўтварае. Таму такія дзеясловы называюцца зваротнымі, а дзеясловы без постфікса -ся (-ца, -цца) -- незваротнымі. Усе зваротныя дзеясловы непераходныя.
2. Ці з'яўляюцца безасабовымі дзеясловы ў наступных прыкладах: хлеб смачна пахне і пахне хлебам; сэрца коле -- коле ў сэрца?
Даведка. У беларускай мове сустракаецца ўжыванне формаў 3-й асобы асабовых дзеясловаў у значэнні безасабовых. У прыкладзе хлеб смачна пахне мы можам вызначыць утваральніка дзеяння. Гэта хлеб. У такім выпадку дзеяслоў асабовы. У другім прыкладзе пахне хлебам асабовы дзеяслоў ужываецца са значэннем безасабовага (у сказе няма ўтваральніка дзеяння).
3. Параўнайце прыклады. У якім выпадку асабовыя дзеясловы ўжываюцца ў значэнні безасабовых. Паспрабуйце апісаць стыхійныя з'явы пры дапамозе безасабовых сказаў.
Дзьме моцны вецер -- моцна дзьме, вецер гоніць лісце -- ветрам гоніць лісце, снег засыпаў -- засыпала снегам.
4. Выпішыце ў першы слупок табліцы дзеясловы, якія могуць быць выказнікамі толькі ў двухсастаўных сказах, у другі -- дзеясловы, што могуць быць выказнікамі толькі ў безасабовых сказах, у трэці -- дзеясловы, якія могуць быць выказнікамі як у двухсастаўных, так і ў безасабовых сказах.
 1
 2
 3



Не хочацца, панесла, смяецца, стукнула, замяло, бяжыць, світае, гуляе, разгадвае, засыпала, думаецца, трасе. 
З трыма дзеясловамі пабудуйце сказы.
5. Часта выкарыстоўваюцца такія формы, як хадземце, чытайма. Ці з'яўляюцца яны формамі загаднага ладу і што яны абазначаюць?
Даведка. Акрамя вядомых формаў, існуюць і формы загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку, якія маюць значэнне сумеснага дзеяння: бярыма, нясём і інш.
Звярніце ўвагу на табліцу. Прааналізуйце, як утвараюцца формы загаднага ладу. Падрыхтуйце паведамленне пра ўтварэнне формаў загаднага ладу 3-й асобы.
 Асоба
 Адзіночны лік
 Множны лік
 3-я
 няхай (хай)+3-я ас., адз. л., цяп. або буд.ч. няхай (хай) слухае, выслухае
  няхай (хай)+3-я ас., мн. л., цяп. або буд.ч. няхай (хай) слухаюць, выслухаюць
6. Ад прапанаваных дзеясловаў утварыце формы загаднага ладу 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Выкарыстайце гэтыя формы ў публіцыстычным тэксце "Мае пажаданні роднай краіне".
Жыць, квітнець, радавацца, смяяцца, развівацца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий