Тэма "Дзеяслоў"
1. Замяніце фразеалагізмы дзеясловамі неазначальнай формы.
Аддаць жыццё, біць кулаком у грудзі, біць лынды, блытацца пад нагамі, даць лататы, закрануць за жывое, кляваць носам.
2. Прачытайце прыказкі. Знайдзіце ў іх неазначальную форму дзеяслова. Вызначце, якім членам сказа з'яўляецца.
Дзетак узгадаваць -- не грыбоў назбіраць. Лягчэй за ўсё ўгаварыць галоднага пад'есці. Зімою салаўя спяваць не прымусіш. Усе ідуць жаць, а ён -- у цяньку ляжаць. Аматара пагуляць заўсёды знойдзеш.
3. Ці з'яўляюцца зваротныя дзеясловы незваротнымі. Ці будуць запісаныя дзеясловы пераходнымі? Дакажыце.
Дом будуецца суседам. Кніжка чытаецца вучнем. Задача рашаецца настаўнікам. Дарога асфальтуецца рабочымі.
4. Перабудуйце сказы так, каб у іх не было дзейніка. Запішыце сказы парамі, падкрэсліце граматычныя асновы.
На дварэ бярэцца мароз. Рыгорка не чытае і не піша. Сёння ён не можа нічога вучыць. Хлопчык не хоча сядзець у хаце, хоць і адчувае сябе не зусім добра. Ён апранае куртку і выбягае на двор.
Надыхлдзіць вечар. Аднак Рыгорка ў ложак яшчэ не хоча. Ён думае пра іншае. Наогул увечары добра марыць пра нешта.
Як вы думаеце, пра што марыў хлопчык?
5. Прачытайце прыказкі. Ад слоў у дужках утварыце дзеясловы закончанага трывання. Растлумачце значэнне прыказак.
Хто хоча рыбкі, таму трэба з вудай (сядзець). Лягчэй з'есці яблык, чым (расціць) яблыню. Ворагаў нажыць -- не кажух (шыць).
6. Замяніце назоўнікі дзеясловамі. З трыма дзеясловамі складзіце словазлучэнні. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеясловаў.
Апладысменты, расход, упакоўка, замалёўка, загадка, даклад.
7. Уявіце, што вы хочаце, каб вам купілі рэч, якую вы даўно марылі набыць (веласіпед, камп'ютарную гульню, смартфон, дэкаратыўную жывёліну і інш.). Папрасіце аб гэтым бацькоў, выкарыстоўваючы як мага больш дзеясловаў загаднага ладу.
8. Дапішыце дзеясловы да прапанаваных назоўнікаў.
Абвесны: вачамі глядзець, вушамі ..., лёгкімі ...., тапаром ..., фарбамі...;
Умоўны: касой касіў бы, нажом ..., плугам ..., ручкай ..., алоўкам...., лыжкай ...;
Загадны: касілкай касі, лапатай ..., пілой ..., лямпачкамі ..., швабрай ..., венікам....

Комментариев нет:
Отправить комментарий